У Курапатах адбылося штомесячнае памінанне ахвяр сталінізму
Ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам 28 лютага адбылося традыцыйнае штомесячнае памінанне ахвяраў сталінізму. Больш за 20 удзельнікаў акцыі паклалі кветкі да памятных знакаў, у тым ліку да Крыжа пакут, запалілі лампады, ушанавалі хвілінай маўчання памяць бязвінна загубленых людзей. Потым пад бел-чырвона-белым сцягам удзельнікі акцыі выканалі песні беларускага нацыянальнага адраджэння.
Сябра Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Вячаслаў Сіўчык прапанаваў увесці ў айчынны каляндар Дзень памяці ахвяраў таталітарных рэжымаў у Беларусі і адзначаць яго 29 кастрычніка. Ён нагадаў, што ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года пракацілася чарговая хваля пераследаў беларускай інтэлігенцыі; супрацоўнікі НКУС знішчылі амаль усіх прадстаўнікоў нацыянальнай эліты.
Яшчэ адзін сябра таварыства аховы помнікаў Уладзімір Раманоўскі заклікаў моладзь пісаць радаводы сваіх сем'яў, а таксама прыняць удзел у праекце па стварэнні каталога месцаў масавага знішчэння ахвяр сталінізму.
БелаПАН