У Кузніцы пачаў дзейнічаць пешы пераход праз мяжу

Пераход праз польска-беларускую мяжу пачаў дзейнічаць з Новага года. Аднак у сувязі са святамі рух на ім пакуль што невялікі, паведамляюць польскія СМІ.



Памежнікі мелі асцярогі, ці будзе пераход увогуле мець папулярнасць, паколькі на беларускім баку ён ляжыць “далёка ад цывілізацыі”. Аднак аказалася, што жадаючых перасячы мяжу пешшу не бракуе.



Ініцыятарам з’яўлення пераходу з’яўляецца інтэрнэт-партал Port Europa. Адкрыццё яго стала магчымым дзякуючы падтрымцы з боку падляшскага ваяводы Мацея Жыўны.



Перабудова пераходу каштавала 900 тысяч злотых (каля 300 тысяч долараў ЗША). Пасля Кузніцы ў 2015 годзе пешаходным стане польска-беларускі пераход Палаўцы-Пясчатка. Найгоршая сітуацыя — на пераходзе ў Баброўніках. З-за шырыні моста цяпер там нельга зрабіць пешаходны пераход. Таму польскія чыноўнікі вядуць з беларускімі перамовы пра пабудову дадатковага моста.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі