У Лідзе адбыўся карнавал ананімных алкаголікаў

Ананімныя алкаголікі правялі свой карнавал ў Лідзе. На ім пабываў наш карэспандэнт Сяргей Апановіч: “Удзел у імпрэзе бралі прадстаўнікі з Гродна, Мінска, Брэста, Шчучына, Ваўкавыска, а таксама з Літвы. Агулам сабраліся каля 50 чалавек. Падчас мерапрыемства было маскараднае шоў, гучала жывая музыка, выступалі рыцары.

Адзначу, што на сённяшні дзень у Лідзе існуюць дзве групы ананімных алкаголікаў. Апроч гэтага падобныя групы ёсць у Шчучыне, Дзятлава, Ваўкавыску, Бярозаўцы, Астраўцы, Смаргоні. Самая вялікая група ў вобласці на сённяшні дзень - у Гродне”. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі