У ліпені 2009 года ў Мінску пройдзе чэмпіянат Еўропы па велатрэку
З 15 па 19 ліпеня 2009 года на "Мінск-Арэне" пройдзе чэмпіянат Еўропы па велатрэку. Аб гэтым паведаміў генеральны сакратар Еўрапейскага роварнага саюзу (UEC) Роланд Хофэр. У спаборніцтвах прымуць удзел 450 спартоўцаў з 48 краін. Змаганні пройдуць як сярод гоншчыкаў эліты, так і сярод моладзі (да 23 гадоў), а таксама юніёраў. На працягу пяці дзён будзе разгуляна 30 камплектаў медаляў у індывідуальных і камандных дысцыплінах.
БелаПАН
БелаПАН