У лістападзе ў Беларусі знізіўся сярэдні заробак

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў у Беларусі ў студзені-лістападзе 2014-га склала 6 млн 27 тысяч рублёў. У лістападзе яна склала 6 млн 194 тысячы 400 рублёў. У параўнанні з кастрычнікам заробак знізіўся на 2,9%, або на 183,5 тысячы рублёў.

Рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі) у студзені-лістападзе 2014-га, у параўнанні з студзенем-лістападам мінулага года, павялічылася на 0,3%, у лістападзе сёлета, у параўнанні з кастрычнікам 2014-га, зменшылася на 3,5%.

У лістападзе 2014 года з прамысловасці сярэдняя заработная плата склала 6 549,3 тыс., у будаўніцтве — 7 929,5 тыс., на транспарце і сувязі — 6 880,3 тыс., у сельскай і лясной гаспадарцы — 4 641,2 тыс., у адукацыі — 4 473,4 тыс., у тым ліку настаўнікаў — 5 415,6 тыс., прафесарска-выкладчыцкага складу — 7 251,1 тыс. рублёў.

Заробак работнікаў аховы здароўя ў лістападзе 2014-га склаў 5 266 тыс. рублёў. Сярэдняя заработная плата ўрачоў склала 8 426 тыс., сярэдняга медыцынскага персаналу — 5 243,7 тыс. рублёў, інфармуе Белстат.

Фота — Мінск-навіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі