У Лунінецкім раёне на кукурузным полі загінуў мужчына

У Лунінецкім раёне кормаўборачны камбайн смяртэльна траўмаваў 55-гадовага мужчыну, жыхара вёскі Багданаўка, паведамляе БелаПАН. Трагедыя адбылася 22 жніўня на полі, дзе ішла ўборка кукурузы. Камбайн наехаў на мужчыну ў часе ўборачных работ. Побач з загінулым знайшлі веласіпед і мех з сабранай ім кукурузай. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі