У Магілёве машына хуткай збіла пешахода
У Магілёве машына хуткай збіла пешахода. Дарожны інцыдэнт адбыўся мінулай ноччу ля прыпынку “Школа” на вуліцы Крупскай.
Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на ДАІ Магілёўскага аблвыканкама, пешаход меркавана быў у стане алкагольнага ап’янення і не меў флікераў. Гэта малады чалавек, якога даставіла ў лякарню іншая хуткая. У пацярпелага чэрапна-мазгавая траўма.