У Магілёве ў рэкордныя тэрміны прайшла рэканструкцыя "Алеі герояў" (фота)

У сярэдзіне красавіка будаўнікі абяцалі завяршыць рэканструкцыю алеі да дня Перамогі. Такія тэрміны падаваліся сумнеўнымі.
Але 8-га траўня чырвоную стужку перарэзалі старшыня гарвыканкама Віктар Шорыкаў і старшыня аблвыканкама Пётр Руднік.

Рэканструкцыя алеі доўжылася месяц. За гэты час памянялі плітку, высадзілі кветкі, усталявалі лаўкі, новыя слупы з падсветкай і замянілі самі стэлы з партрэтамі 104 герояў вайны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі