У "Мак.Бай" пачалі прадаваць кулічы — і то не ўласныя

Па 5,5 рублёў

Па 5,5 рублёў / Мінскхлебпрам

Сетка рэстаранаў "Мак.Бай" пачала прадаваць велікодныя кулічы. Пра такі пункт з меню ў сацсетках мінчанка распавяла. Праўда, куліч не ўразіў — за 5,5 рублёў у кафэ прадаюць кулічы вытворчасці "Мінскхелбпрама".

Пра наяўнасць кулічоў у меню паведамляюць і іншыя наведвальнікі рэстарана. Зразумела, прадаваць яго будуць толькі да Вялікадня.

"Мак.Бай " — сетка рэстаранаў, якая з'явілася пасля сыходу з Беларусі "Макдональдс". Тады развіццём сеткі заклапаціўся асабіста Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі