У Беларусі сабралі Мак-аўталаўку
Фудтрак для "Мака"
На беларускім прадпрыемстве "МАЗ-Купава" цяпер заканчваюць збіраць фудтрак для "Мак.бай", былога "Макдоналдса". Мяркуецца, што "да канца сакавіка фудтрак будзе цалкам гатовы і пройдзе выпрабаванні", гаворыцца на сайце завода.
Тры з чатырох частак перасоўнага рэстарана ўжо гатовыя, адзначыў дырэктар "МАЗ-Купава" Віталь Якубаў. Гэта ўласна фудтрак, дзе будуць гатаваць і прадаваць стравы. Яшчэ ёсць машына тэхнічнага забеспячэння і жылы прычэп для абслуговага персаналу. "Тэхнічны комплекс цалкам беларускі, знаходзіцца ў завяршальнай стадыі распрацоўкі", — падкрэсліў Якубаў.
Мяркуецца, што Мак-аўталаўка будзе ездзіць па рэгіёнах краіны і за год наведае ўсе вобласці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.