У Маладзечне хочуць адкрыць начлежку ў атачэнні дзіцячых садкоў і гімназіі
На мінулым тыдні ў Маладзечне бацькі вучняў гімназіі №7 заўважылі, што на будынку каля школы з’явіўся новы надпіс, піша "Рэгіянальная газета".
У будынку плануецца размясціць установу для начнога знаходжання асоб без пэўнага месца жыхарства. Так атрымалася, што начлежка для бяздомных апынулася ў атачэнні ўстановаў адукацыі. Вакол яе — гімназія №7, садкі №27 і №12. Недалёка размешчаныя таксама медыцынскі і музычны каледжы.
Маладзечанцы лічаць, што бяздомныя будуць негатыўна ўплываць на іх дзяцей. Яны мяркуюць, што такая ўстанова павінна размяшчацца ў іншым месцы. Бацькі рыхтуюць адпаведны зварот у райвыканкам.
rh.by