У Маскве зачыняюць чатыры рэстараны "Макдоналдс"
З такім патрабаваннем выступіў Расспажыўнагляд. Кампанія ж зачыніла тры рэстараны з чатырох.
Расспажыўнагляд часова зачыніў чатыры рэстараны хуткага харчавання "Макдоналдс" у Маскве па выніках праверкі, перадаюць расійскія СМІ.
Па факце выяўленых парушэнняў пачатыя адміністрацыйныя справы за парушэнне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, невыкананне экалагічных і санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў пры абыходжанні з адкідамі вытворчасці і спажывання і парушэнне патрабаванняў тэхнічнага рэгламенту. Матэрыялы спраў рыхтуюцца для перадачы ў суд.
Кіраўніца Расспажыўнагляду, галоўны санітарны лекар Расіі Ганна Папова заяўляла, што прэтэнзіі яе службы ставяць пад сумнеў якасць і бяспеку прадуктаў харчавання ўсёй сеткі "Макдоналдс".
Кампанія "Макдоналдс" часова зачыніла тры рэстараны ў Маскве, у тым ліку самы першы рэстаран сеткі ў Расіі, размешчаны на Пушкінскай плошчы.
Фота — onliner.by