У Мазыры аўтобус з пасажырамі пратараніў агароджу і заехаў на прыватны ўчастак
ДТЗ у Мазыры / калаж Еўрарадыё
У Мазыры рэйсавы аўтобус №6 пратараніў агароджу і заехаў на тэрыторыю прыватнага дома. У гэты момант у ім знаходзіліся пасажыры.
Праз тэхнічную няспраўнасць аўтобуса кіроўца не змог справіцца з кіраваннем і заехаў на чужы ўчастак, адначасна знёсшы плот і ўрэзаўшыся ў аўтамабіль Volkswagem Passat. Вінаватым палічылі кіроўцу, бо ён не праверыў тэхнічны стан аўтобуса перад рэйсам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.