У Мазыры чакаюць рэгістрацыі Франака Вячоркі кандыдатам у дэпутаты
Пададзеныя дакументы на рэгістрацыю вядомага апазіцыйнага актывіста, а цяпер вайскоўца тэрміновай службы Франака Вячоркі кандыдатам у дэпутаты Мазырскага раённага Савета дэпутатаў па Станцыйнай выбарчай акрузе №25.
13 сакавіка члены ініцыятыўнай групы, кіраўнік Уладзімір Целяпун і Вінцук Вячорка перадалі сакратару камісіі 94 сабраных подпісы пры неабходных 75-ці, піша ў сваім блогу Франак Вячорка.
Дарэчы, сам ён цяпер знаходзіцца на абследаванні ў галоўным клінічным медыцынскім цэнтры Ўзброенных Сіл і асабіста перадаць дакументы не мог. Таму гэта зрабілі члены ініцыятыўнай групы па ягонай даверанасці, зацверджанай начальнікам медыцынскага цэнтра.