У Мазыры судзяць сатаністаў, якія спалілі царкву і пашкодзілі касцёл
У Мазыры пачаўся судовы працэс над групай маладых людзей, якія летась падпалілі праваслаўную царкву і каталіцкі касцёл. Для таго, каб іх злавіць, міліцыя фатаграфавала і здымала адбіткі
пальцаў у паўтары сотні хлопцаў і дзяўчатаў ва ўзросце ад 13 да 20
гадоў.
Нагадаем, 25 снежня 2006 года быў спалены праваслаўны храм у Мазыры. Вясной бягучага года была спроба падпаліць мазырскі касцёл, помнік XVIII стагоддзя, але пажар удалося патушыць. Знакі, якія падпальшчыкі пакідалі пасля сябе, далі падставу лічыць, што акцыі выкананыя сатаністамі.
Былі затрыманыя чатыры чалавекі – жыхары Мазыра і Калінкавічаў, сярод іх адна дзяўчына. Суда яны чакалі ў гомельскім следчым ізалятары.
Пракурор запатрабаваў для непаўналетняга падпальшчыка 7 гадоў пазбаўлення волі, а для астатніх – 7,5 гадоў. Плануецца, што прысуд будзе абвешчаны 14 снежня.
БелаПАН