У Мазыры затрымалі школьнікаў, якія пратэставалі супраць адмены льгот
Сёння ў Мазыры падчас несанкцыянаванай акцыі пратэсту супраць адмены льгот былі затрыманыя 22 школьнікі і студэнты.
Як паведаміў актывіст моладзевага дэмакратычнага руху Юрый Чаранкоў, маладыя людзі вышлі на цэнтральную плошчу горада з плакатамі супраць адмены льгот.
Сярод іх былі навучэнцы сярэдніх школ, студэнты мазырскага педуніверсітэта, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.
Цяпер усе затрыманыя знаходзяцца ў мазырскім ГРАУС. У аддзел міліцыі выклікалі бацькоў непаўналетніх, дырэктараў школ, загадчыка аддзелам адукацыі гарвыканкама, выкладчыкаў.
БелаПАН