У Мінадукацыі працуе спецкамісія, якая сочыць за зменамі ў надвор'і
З-за моцных маразоў заняткі ў навучальных установах могуць адмяніць. Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў. Паводле яго слоў, у міністэрстве працуе спецыяльная камісія, якая сочыць за зменамі ў надвор'і ды вывучае праблемы, з якімі сутыкаюцца навучальныя ўстановы ў перыяд моцных маразоў. У тых гарадах і рэгіёнах, дзе тэмпература будзе ніжэй за 25 градусаў, навучанне будзе спынена, паведамляе Першы тэлеканал.