У Мінлясгасе кажуць, што ўсё больш мядзведзяў ідуць з поўначы на поўдзень
На Віцебшчыне мядзведзь трапіў на камеру відэаназірання
У Мінлясгасе кажуць, што ўсё больш мядзведзяў ідуць з поўначы Беларусі, дзе іх найбольш, у цэнтр нашай краіны. Яны ўжо сустракаюцца на поўдні.
У апошнія два гады адзначаецца павелічэнне іх папуляцыі. І збор даных пра колькасць драпежнікаў з Чырвонай кнігі стаў сістэмным. Мінлясгас прапануе дазволіць паляванне на мядзведзя. Старшыня Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Ігар Шуневіч таксама прапаноўваў выключыць мядзведзяў з Чырвонай кнігі і дазволіць на іх паляванне (у 2024-м у Віцебскай вобласці за паляванне з верталёта на мядзведзя затрымалі 19 чалавек). У Мінпрыроды пакуль лічаць інакш. Аднак у 5-м выданні Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь ахоўны статус бурага мядзведзя плануецца панізіць.
У 2023-м у Беларусі колькасць мядзведзяў ацэньвалі ў 700. Больш за 70% іх знаходзіліся ў Віцебскай вобласці, больш 20% — на поўначы Міншчыны. Нядаўна ў Гарадоцкім раёне вяскоўцы звярталіся да старшыні Савета дэпутатаў па пытанні павелічэння колькасці мядзведзяў, якія ўсё часцей трывожаць людзей — прыходзяць у населеныя пункты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.