У Гарадоцкім раёне мядзведзь нападае на пчальнік і палохае людзей
Пчальнік пасля налёту мядзведзя
У вёсцы Саладухі ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці мядзведзь нападае на пчальнік і палохае людзей. У гэтым населеным пункце каля дзясятка жыхароў, большасць з якіх — дачнікі. Мядзведзь некалькі разоў прыходзіў на адзін з участкаў паласавацца мёдам, пераварочваў пчаліныя вуллі, ламаў рамкі. Каб яго напалохаць, мясцовыя жыхары сталі пакідаць на ноч на падворку ўключанае радыё.
Дагэтуль мядзведзь нарабіў шкоды ў іншых вёсках, цяпер жа перабраўся да Саладухаў. Вяскоўцы звярнуліся ў сельсавет, каб дапамаглі вырашыць праблему. Але яго старшыня ў адпачынку, таму параілі дачакацца, калі ён з'явіцца на працы, піша раённая газета.
У ліпені яшчэ адзін мядзведзь учыніў налёт на пчальнік лясгаса ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.