У мінскім Сухараве легкавік перакуліўся і лёг дахам на зямлю
У мінскім Сухараве легкавік, падбіты іншым аўто, перакуліўся і лёг дахам на зямлю. Пра гэтае здарэнне паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”.
Аварыя адбылася сёння каля 12:00 насупраць дома №95 па вуліцы Гарэцкага. Туды з прылеглай тэрыторыі на сярэдзіну праезнай часткі выехала “Хонда” і спынілася, каб прапусціць машыны.
У другой паласе з боку вуліцы Мазурава і ў кірунку вуліцы Чайлыткі рухалася “Вольва”, кіроўца якой пабачыў, што яму даюць дарогу, прыняў правей і падбіў спадарожны “Хёндэ”. Апошні выкінула з праезнай часткі, машына наскочыла на бардзюр, потым на ліхтар і ў выніку перакулілася.
Кіроўца “Хёндэ” не пацярпеў.