У Мінску 3 ліпеня - "народныя гулянні", джазавы канцэрт і салют
У гадавіну ўваходу Чырвонай арміі ў Мінск па праспекце Незалежнасці пройдуць ветэраны ІІ Сусьветнай вайны і ўскладуць кветкі да помніка Перамогі. З імі будзе Аляксандр Лукашэнка і іншыя прадстаўнікі дзяржавы.
Як паведамляе БелаПАН, імпрэза "Са святам, Беларусь!" пачнецца ля Палаца спорту па праспекце Пераможцаў. Там будзе канцэрт "творчых калектываў Мінска", у тым ліку дзіцячыя танцы і спевы, кірмаш, дзіцячае свята і джазавы канцэрт.
Ля гарадской ратушы ад 13 да 20 адбудзецца "Летні вернісаж", дзе можна паглядзець і набыць карціны, пабачыць вулічных музыкаў і артыстаў, якіх з прычыны афіцыйнага свята не будзе праганяць міліцыя.
Вялікі афіцыйны гала-канцэрт з феерверкам "Беларусь - гэта мы" пачнецца а 20.30 ля стэлы "Мінск - горад герой", скончыцца спяваннем гімна і фаерверкам а 23-й.
Допуск на свята адбудзецца праз металадэтэктары. Міліцыя просіць прыходзіць цвярозымі, без колючых і рэжучых рэчаў і вялікіх торбаў.
Медыкі падрыхтавалі 530 рэзервовых ложкаў для тых, чыё здароўе можа пацярпець падчас свята.
Нагадаю, што гэтае афіцыйнае свята уведзенае Аляксандрам Лукашэнкам пасля ягонага прыходу да ўлады і называецца "Дзень Незалежнасці. Дзень Рэспублікі". Штогод у ім добраахвотна або прымусова бярэ ўдзел да мільёна чалавек.