У Мінску ад спайсаў памерла як мінімум 11 падлеткаў

Следчы камітэт Беларусі мае па меншай меры 11 даказаных фактаў гібелі падлеткаў і дзяцей у выніку перадазіроўкі псіхатропамі.

"На сённяшні дзень у нас як мінімум 11 даказаных фактаў гібелі падлеткаў і дзяцей у выніку перадазіроўкі "спайсамі" і "міксамі", але ў рэальнасці падобных інцыдэнтаў можа быць больш", - паведаміў начальнік упраўлення працэсуальнага кантролю за расследаваннем злачынстваў Следчага камітэта па Мінску Андрэй Дубоўскі.

"Справа ў тым, што ў шэрагу выпадкаў экспертам не ўдаецца выявіць ў арганізме сляды таго ці іншага псіхатропнага рэчыва або наркатычнага сродку", - растлумачыў Дубоўскі. "Паколькі мы не можам на 100% звязаць факты смерці і перадазіроўкі, то не ўключаем іх у сваю статыстыку", - дадаў ён.

Андрэй Дубоўскі таксама адзначыў, што па кожным даказаным факце распачаты крымінальныя справы, паведамляе “Інтэрфакс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі