У Мінску адбыўся пажар у інтэрнаце — ратавальнікі эвакуявалі 300 чалавек
Інтэрнат у Мінску, дзе адбылося надзвычайнае здарэнне / minsk.mchs.gov.by
У чацвер вечарам адбыўся пажар у сталічным інтэрнаце па вуліцы Кульман, 27, паведамляе МНС. Супрацоўнікі інтэрната выратавалі жанчыну, яшчэ 300 чалавек былі эвакуяваныя.
Узгаранне адбылося ў адным з пакояў на трэцім паверсе будынка. Сігналізацыя спрацавала своечасова. Яшчэ да прыбыцця супрацоўнікаў МНС з палаючага пакоя персанал інтэрната выратаваў жанчыну 1988 года нараджэння.
Прыбыўшы на месца пажару, работнікі МНС эвакуявалі з інтэрната 300 чалавек, у тым ліку 45 дзяцей.
Пацярпелую жанчыну шпіталізавалі з апёкамі. У выніку здарэння пашкоджана маёмасць у жылым пакоі, закураныя сцены і столь.
Паводле папярэдняй версіі, пажар узнік праз неасцярожнае абыходжанне з агнём падчас курэння.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.