У Мінску адкрыюць 9 новых басейнаў

Пра гэта паведаміў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на цырымоніі адкрыцця Фрунзенскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра.

“Па Мінску мы дамовіліся, што да канца наступнага года ўвядзем 9 басейнаў. Гэта ў дадатак да тых, што ўжо ёсць. Гэта неабходна для таго, каб там маглі займацца не толькі дзеці, але і дарослыя”, — сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Урад надае павышаную ўвагу працы з насельніцтвам па месцы жыхарства ў частцы аказання фізкультурных паслуг. Адзін з кірункаў — будаўніцтва школ, у якіх басейн функцыянуе як адасоблены будынак. “Такія праекты ёсць у Гродне, Мінску. Днём падчас навучальнага працэсу там хлопцы займаюцца, а рана раніцай і позна ўвечары басейн працуе аўтаномна на адпаведны мікрараён. Гэта значыць могуць і сем'і карыстацца басейнам, саунай і іншымі паслугамі”, — растлумачыў кіраўнік урада.

Што тычыцца фінансавання будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчых аб'ектаў, то мяркуецца прыцягваць сродкі мясцовых бюджэтаў. Акрамя таго, прэм'ер-міністр прапанаваў разгледзець магчымасці кааператыўнага ўдзелу насельніцтва ў будаўніцтве такіх аб'ектаў, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі