У Мінску аштрафавалі Станіслава Шушкевіча: "выкрыкваў лозунгі"

У Мінску аштрафавалі Станіслава Шушкевіча: "выкрыкваў лозунгі"

У Мінску аштрафавалі на 6,3 млн рублёў Станіслава Шушкевіча, першага кіраўніка незалежнай Беларусі. Як інфармуе БелаПАН, суддзя суда Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня прызнала яго вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Сведкі-міліцыянеры заявілі, што Шушкевіч выступаў з мегафонам і "выкрыкваў лозунгі".

Як паведамляла Еўрарадыё, 15 траўня ў мінскім парку Янкі Купалы прайшоў устаноўчы сход Беларускага нацыянальнага кангрэса (арганізатары не знайшлі памяшкання, таму правялі яго на вольным паветры). Міліцыянеры тады склалі некалькі дзясяткаў адміністрацыйных пратаколаў на яго ўдзельнікаў. 24 траўня ў беларускай сталіцы праходзяць суды.

Фотарэпартаж: Беларускі нацыянальны кангрэс у асобах

"Гэта быў не Кангрэс, а сустрэча ў парку". Чаму ніхто не прыйшоў да Статкевіча

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі