У Мінску аўтамабіль насмерць збіў жанчыну
У Мінску на вуліцы Прытыцкага аўтамабіль насмерць збіў жанчыну. Здарэнне адбылося 27 лістапада ўвечары, каля 18.20.
Як паведамілі БЕЛТА ў аддзеле ДАІ Фрунзенскага раёна, муж і жонка перабягалі дарогу ў недазволеным для пераходу месцы, хоць непадалёк быў і падземны пераход, і рэгуляваны пешаходны пераход.
На раздзяляльнай паласе мужчына спыніўся, каб паглядзець на дарогу, а яго спадарожніца пабегла далей. Літаральна праз секунду яе збіў аўтамабіль “Таёта”, за рулём якога быў мужчына 1949 года нараджэння. Жанчына сканала на месцы ад атрыманых траўмаў.
Фота з архіву