У Мінску будуць судзіць удзельнікаў пікета ў падтрымку Charlie Hebdo

У Мінску адбудзецца суд над удзельнікамі пікета ў падтрымку Charlie Hebdo. Як вядома, у Парыжы тэрарысты расстралялі супрацоўнікаў рэдакцыі сатырычнага часопіса. Акцыі салідарнасці з загінулымі прайшлі ў многіх краінах свету, у французскай сталіцы адбыўся мільённы Марш адзінства. У Мінску 11 студзеня да французскай амбасады прыйшлі чатыры чалавекі. Яны трымалі ў руках аркушы паперы, на якой было напісана "JE SUIS CHARLIE".  

Як напісаў раніцай 22 студзеня ў Facebook удзельнік той акцыі, лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, цяпер яму і іншым, хто быў тады каля амбасады, пагражае суд.

Лябедзька піша: "За што? За салідарнасць з мільёнамі, якія выйшлі на вуліцы французскіх гарадоў 11 студзеня. За 30 хвілін чакання, што вось-вось рыпнуць тармазы "Уазіка", за плакат  "JE SUIS CHARLIE" каля амбасады Францыі ў Мінску. За неабыякавасць! За самапавагу!


Баязлівыя і крывадушныя яны не кранулі нас у той дзень. Вычакалі, заціхарыліся і калі на парыжскі Марш адзінства напластавалася шмат-шмат падзей, яны выпаўзлі, як пацукі з склепа. І пляваць ім на забітых журналістаў, на расстраляных ва ўпор паліцэйскіх. Для іх галоўнае, каб у наступны раз не выйшлі не чацвёра, а чатырыста [чалавек]. Потым могуць і 400, але ўжо тысяч. А тады з'яўляецца рэальнае права выбару. І ў суддзі-баязліўца, і ў амапаўца, які не моцна думае".

Фота: Новы час, Беларускі партызан

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі