У Мінску інструктара па краў-мага завочна асудзілі за "абразу Лукашэнкі"

Генадзь Капітанаў

Генадзь Капітанаў / spring96.org

Інструктара па краў-мага Генадзя Капітанава завочна асудзілі да шасці гадоў калоніі агульнага рэжыму і буйнога штрафу — 24 тысячы рублёў. Як паведамляюць праваабаронцы, справу разглядаў Мінскі гарадскі суд у межах так званай "спецвытворчасці" (суддзя — Алена Ананіч).

Капітанава прызналі вінаватым у "абразе прадстаўніка ўлады", "абразе Лукашэнкі", "распальванні сацыяльнай варожасці і варажнечы" і "закліках да санкцый".

Генадзь Капітанаў — атэставаны інструктар па краў-мага (распрацаваная ў Ізраілі вайсковая сістэма рукапашнага бою) са стажам заняткаў больш за дзесяць гадоў. Ён быў адным з двух беларускіх спартсменаў, якія ўдзельнічалі ў першым афіцыйным чэмпіянаце свету па спартыўным кірунку адзінаборства ў 2017-м у Ізраілі, а таксама быў суддзёй першых спаборніцтваў па краў-мага ў Мінску ў 2019 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі