У Мінску каля Камароўскага рынку Infiniti QX80 заехаў у падземны пераход
8 студзеня ў Мінску каля Камароўскага рынку Infiniti QX80 заехаў у... падземны пераход. Як паведамляе прэс-служба сталічнай ДАІ, аўтамабіль рухаўся па вуліцы Веры Харужай з боку вуліцы Максіма Багдановіча і паварочваў налева на вуліцу Куйбышава. У гэты момант 42-гадовы вадзіцель не саўладаў з кіраваннем, у выніку чаго машына і выехала з праезнай часткі, ды апынулася ў пераходзе.
На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў. Кіроўцу агледзелі медыкі і адпусцілі. Аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні.
На месцы здарэння / Гэты і наступныя здымкі — facebook.com/tdranchuk
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.