У Мінску карціну з квадратным Мікі Маўсам прадалі за 1700 долараў (Фота)
Вядомая праца беларускага мастака Міхаіла Гуліна “Супрэмаўс” стала адзінай карцінай, якую прадалі падчас Арт-Кірмашу, што праходзіў у галерэі сучаснага мастацтва “Ў” з 22 па 28 лютага.
Каштавала карціна на кірмашы 5 320 000 рублёў, але была прададзена з невялічкай зніжкай.
Імя пакупніка арт-дырэктары ў размове з Еўрарадыё не раскрылі, сказалі толькі, што карціна будзе знаходзіцца ў прыватнай калекцыі ў Мінску і што ёсць дамоўленасць выкарыстоўваць яе ў супольных праектах, якія галерэя “Ў” будзе ладзіць у будучыні.