У Мінску на каталіцкае Раство запусцяць феерверк пад музыку Баха
На каталіцкае Раство ў Мінску каля архікафедральнага касцёла на плошчы Свабоды ўпершыню будзе дадзены святочны феерверк.
Піратэхнічнае дзейства будзе суправаджацца музыкай Ёгана Себасцьяна Баха. Пра гэта "Інтэрфаксу" распавёў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Паводле яго слоў, у пачатку сакавіка наступнага года плануецца правесці тэлемост з Папам Рымскім Бенедыктам XVI, у якім, нараўне з жыхарамі іншых еўрапейскіх краін, прымуць удзел беларускія каталікі. Таксама ў наступным годзе плануецца прыезд у Беларусь дзяржаўнага сакратара Ватыкана.