У Мінску назвалі дзень, калі праезд у грамадскім транспарце будзе бясплатным
У мінскім метро, снежань 2024-га
У Мінску назвалі дзень, калі праезд у грамадскім транспарце будзе бясплатным. Гэта — нядзеля, 26 студзеня 2025 года. Такое рашэнне прыняў Мінгарсавет.
Адзначаецца, што бясплатна можна будзе праехаць не толькі ў аўтобусах, тралейбусах і трамваях, але і ў метро.
Як вядома, на 26 студзеня ў РБ прызначылі прэзідэнцкія выбары. Яны будуць праводзіцца ва ўмовах рэпрэсій.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.