У Мінску невядомыя напалі на зборшчыка подпісаў за Раманчука
У Мінску каля ўніверсама па вуліцы Сухараўскай невядомыя напалі на Ўладзіслава Зверніка, які збіраў подпісы за прадстаўніка АГП. Двое маладых людзей у цёмнай вопратцы спрабавалі скрасці тэчку з подпісамі за вылучэнне Яраслава Раманчука кандыдатам у прэзідэнты Беларусі.
Як паведаміў кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька, за зборшчыка подпісаў заступіліся мінакі:
Лябедзька: "Подпісы ўдалося абараніць, але вырвалі з рук пасведчанні сябра ініцыятыўнай групы Зверніка Ўладзіміра Іванавіча. І людзі гвалт ўзнялі - дык тыя проста збеглі..."
Па словах Лябедзькі, гэта адзіны выпадак, калі на сябра ініцыятыўнай групы адбыўся напад. Кіраўнік АГП не стаў адназначна сцвярджаць, кім былі нападнікі - правакатарамі ці проста хуліганамі.