У Мінску пад коламі аўто ў двары шматпавярховіка загінуў інвалід
У Мінску пад коламі аўто ў двары шматпавярховіка загінуў мужчына-інвалід 1963 года нараджэння. Паведамленне пра здарэнне паступіла ў ДАІ сёння ў 12.20 ад відавочцаў — гэта адбылося ў двары дома па вуліцы Асіпенка.
Як высветлілася, загінулы трапіў пад колы “Таёты”, за рулём якой была жанчына 1961 года нараджэння. Яна рухалася заднім ходам і з невядомых пакуль прычынаў наехала на пешахода. Той сканаў на месцы.
Пацярпелы жыў на адной пляцоўцы са сваякамі жанчыны, якіх тая прыехала адведаць. У ДАІ адзначылі, што кіроўца па знешніх прыкметах была цвярозай, перадае БЕЛТА.