У Мінску падаткавікі апячаталі кнігарню "логвінаЎ"
Яна не будзе працаваць пакуль не скончыцца праверка.
Кнігарню "логвінаЎ" апячаталі ў Мінску. Як паведамляе "Наша ніва", туды прыйшла пазапланавая фінансавая праверка падатковых служб. Са словаў супрацоўнікаў кнігарні, яна была арганізаваная на замову Міністэрства інфармацыі.
На час праверкі кнігарню апячаталі, яна не працуе.
Нагадаем, летась Міністэрства інфармацыі забрала ў выдавецтва "Логвінаў" выдавецкую ліцэнзію за выпуск альбома "Прэс-фота Беларусі 2011". Кнігарня, што месціцца каля плошчы Перамогі, з'яўляецца папулярным месцам сустрэч моладзі, там часта ладзяцца прэзентацыі кніг.
Фота — nn.by