Кнігарня "Логвінаў" прыпыняе працу з 1 ліпеня
Папулярная мінская кнігарня "Логвінаў" абвясціла аб сыходзе ў "творчы адпачынак" пачынаючы з ліпеня. Адпаведная заява раўмешчаная на сайце кнігарні.
"Сябры! Пачынаючы з ліпеня Кнігарня Логвінаў сыходзіць у творчы адпачынак. Час патрабуе ад нас пераўладкавання — каб захаваць творчую прастору, кнігарня зменіць фармат. У сувязі з гэтым да 1 ліпеня зніжка на ўсе кнігі ў кнігарні 30%. Сачыце за інфармацыя на нашым сайце і старонцы фэйсбука", ― гаворыцца ў паведамленні.
Змены пакуль не закрануць працу аднайменнага выдавецтва.