У Мінску паставілі 10 аўтаматаў для збору пластыкавых бутэлек

Фандамат у Мінску

Фандамат у Мінску

У Мінску паставілі 10 аўтаматаў для збору пластыкавых бутэлек і алюмініевых слоікаў. У найбліжэйшыя месяцы ў горадзе плануецца размясціць яшчэ 50 фандаматаў (так яны называюцца), а да канца 2024 года іх колькасць павінна павялічыцца да 250, паведамляюць "Мінск-Навіны".

Тара, якую прымаюць фандаматы, павінна быць без вадкасці, чыстая, са штрых-кодам на этыкетцы і аб'ёмам ад 0,5 да 2 л. Фандаматы прымаюць ПЭТ-бутэлькі, алюмініевыя слоікі, флаконы, каністры, бутэлькі з-пад мыйных, чысцячых, касметычных сродкаў, вадкіх прадуктаў, напрыклад пітных ёгуртаў. Вечкі таксама ідуць на перапрацоўку, аднак асобна не счытваюцца штрых-кодам, таму пажадана здаваць іх разам з пластыкавай тарай.

Апараты размешчаныя па ініцыятыве беларускай кампаніі, якая стала партнёрам іх вытворцы і, уласна, займаецца развіццём усёй сеткі. Першымі праект падтрымала гандлёвая сетка "Суседзі", адзін з іх размясціўся ў "Новай Баравой".

Перад здачай другаснай сыравіны неабходна зарэгістравацца ў мабільным дадатку Ecoplatform, таму што без яго немагчыма атрымаць экабонусы. Спампаваць яго можна ў Google Play і App Store. 100 экабуносаў раўняюцца аднаму бонусу на карту лаяльнасці гандлёвай сеткі, што эквівалентна 1 рублю. Гэта значыць здаў 10 пластыкавых бутэлек — атрымай 1 рубель для пакупак.

Цяпер фандаматы можна знайсці па 10 адрасах: у Мінску гэта вул. Налібоцкая, 1; пр. Пераможцаў, 49 і 89; пр. Жукава, 44; вул. Л. Бяды, 46; Лагойскі тракт, 37; Даўгінаўскі тракт, 178; пр. Ракасоўскага, 62; вул. Мірашнічэнкі, 3; у Мінскім раёне — вёска Копішча, вул. Леанарда да Вінчы, 3.

Сабраныя банкі і бутэлькі адпраўляюць на перапрацоўчыя заводы, дзе яны праходзяць дадатковае сартаванне і драбненне. Пасля іх можна выкарыстоўваць для вытворчасці новай упакоўкі, адзежы, абутку, садовай мэблі, будаўнічых матэрыялаў і іншых рэчаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі