У Мінску прадалі шэсць будынкаў за 11 долараў

У Мінску прадалі шэсць будынкаў за 11 долараў

Упершыню ў Мінску дзяржаўную нерухомасць прадалі з аўкцыёну за адну базавую велічыню (23 рублі), паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны"

Прададзеная маёмасць — гэта комплекс незавершаных будынкаў з ачышчальнымі і інжынернымі збудаваннямі на вуліцы Каржанеўскага, 18Б-18Б/5. Прадстаўнік фонду "Мінскгармаёмасць" Дзмітрый Собалеў распавёў, што ў комплекс уваходзяць шэсць будынкаў і збудаванняў. Іх агульная плошча складае больш за 13 тысяч квадратных метраў. 

Цяпер пакупніку належыць узгадніць будучае прызначэнне аб'екта з Камітэтам архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама. Не пазней як праз два гады з дня ўзгаднення ён павінен распрацаваць і зацвердзіць праектную дакументацыю на будаўніцтва, а потым завяршыць усе працы на аб'екце ў адпаведнасці з нарматыўнымі тэрмінамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі