У Мінску праходзіць устаноўчы з'езд партыі хрысціянскіх дэмакратаў
28 лютага ў сталічным Палацы культуры Мінскага трактарнага завода праходзіць устаноўчы з'езд партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД).
Як паведаміў на адкрыцці з'езду адзін з чальцоў аргкамітэта па стварэнні БХД Павел Севярынец, спіс заснавальнікаў партыі складае 1 тыс. 60 чалавек. На з'езд абрана 211 дэлегатаў, па адным чалавеку ад пяці заснавальнікаў, сказаў ён.
На з'ездзе ў якасці госцяў прысутнічаюць лідэры палітычных партый і вядомыя беларускія палітыкі, у тыл ліку Аляксандр Казулін, Лявон Баршчэўскі, Зміцер Дашкевіч, Аляксандр Макаеў і Ігар Леднік.
Пасля з'езду група дэлегатаў плануе ўскласці кветкі да касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі, дзе ў 1917 г. быў заснаваны Беларускі хрысціянска-дэмакратычны саюз. "Гэта факт пераемнасці", — падкрэсліў П.Севярынец.
Пры гэтым П.Севярынец адзначыў, што заснавальнікі "Беларускай хрысціянскай дэмакратыі" (БХД) працягнуць сваю дзейнасць незалежна ад таго, ці будзе зарэгістраваная партыя. Галоўнае з іх — кампанія па прапагандзе сямейных каштоўнасцяў "Моцная сям'я — моцная Беларусь". "Плануецца таксама працягваць кампанію па папулярызацыі беларускай культуры "Люблю Беларусь", кампанію пакаяння за грахі камуністычнага рэжыму, кампаніі за свабоду веравызнання. Акрамя таго, будзе працягнутая праца па барацьбе з магіяй і акультызмам.
БелаПАН