У Мінску прыпыняецца гандаль садавінай і гароднінай з латкоў
Ад 1 снежня бягучага года па 1 сакавіка 2009 года ў Мінску прыпыняецца дробнарознічны гандаль садавінай і гароднінай з латкоў. Такое рашэнне носіць сезонны характар, бо на вольным паветры пры адмоўных тэмпературах не захоўваецца рэкамендаваны санітарнай службай тэмпературны рэжым.
На цяперашні час у Мінску налічваецца 390 латкоў, якія гандлююць садавінай і гароднінай.
БЕЛТА
На цяперашні час у Мінску налічваецца 390 латкоў, якія гандлююць садавінай і гароднінай.
БЕЛТА