У Мінску разагналі акцыю апазіцыі
Міліцыя разагнала акцыю апазіцыі, прымеркаваную да 20-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь. Некалькі яе ўдзельнікаў затрыманыя, паведамляе БелаПАН. На плошчы Якуба Коласа, дзе пачалася акцыя, сабралася каля 30 чалавек. Пасля таго, як яны ўсклалі кветкі да помніка, да іх падышлі пяць супрацоўнікаў міліцыі і папярэдзілі пра адказнасць за правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства. Актывісты вымушаныя былі пакінуць плошчу, але міліцыя перашкодзіла ім дабрацца да наступнага пункта акцыі — помніка Янку Купалу ў аднайменным скверы.