У Мінску страйкуе толькі частка індывідуальных прадпрымальнікаў
Стыхійныя мітынгі прайшлі 10 снежня ў шэрагу гарадоў Беларусі ў рамках агульнанацыянальнага папераджальнага страйку індывідуальных прадпрымальнікаў. У Бабруйску, Магілёве, Салігорску, Слуцку на іх сабралася па 400-500 чалавек. На акцыях прысутнічалі шматлікія супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія, аднак, не чынілі перашкодаў. У згаданых гарадах, а таксама ў Барысаве, Пінску, Рэчыцы, Жодзіна ў страйку ўдзельнічаюць 80-90% індывідуальных прадпрымальнікаў. У Мінску ў акцыі ўдзельнічаюць каля 80% прадпрымальнікаў Ракаўскага рынку, Ждановічаў, "Люстэрка". У звычайным рэжыме працуе рынак на стадыёне "Дынама", Чэрвеньскі рынак, гандлёва-выставачны комплекс "Паркінг".
Нагадаем, індывідуальныя прадпрымальнікі выказваюць сваю нязгоду з рашэннямі ўладаў у сферы малога бізнэсу і запланаванымі новаўвядзеннямі (з 2009 года на ІП распаўсюджваецца парадак працы, які дзейнічае для юрыдычных асобаў), адзначае БелаПАН.
Удзельнікі страйку патрабуюць ад уладаў прыняцця закону аб малым і сярэднім бізнэсе. На 15 снежня ў Мінску запланаваная акцыя "Марш прадпрымальнікаў", удзельнікі якой таксама будуць пратэставаць супраць новых умоваў працы ІП.