У Мінску судзяць 43 нецвярозых кіроўцаў

Матэрыялы на 43 кіроўцы (у тым ліку адну жанчыну), затрыманых паўторна на працягу года за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, перададзены ў сталічныя суды. Згодна з новым Адміністрацыйным кодэксам, такія злосныя парушальнікі Правілаў дарожнага руху прыцягваюцца не да адміністрацыйнай, а ўжо да крымінальнай адказнасці.

Усяго з пачатку года у Мінску было затрымана больш за тры тысячы кіроўцаў, якія селі за руль у п'яным выглядзе. Пра гэта паведаміў інспектар ДАІ Юрый Красноў.

За шэсць месяцаў бягучага года па віне нецвярозых кіроўцаў на дарогах сталіцы адбылося 31 дарожна-транспартнае здарэнне, у выніку адзін чалавек загінуў і 42 атрымалі траўмы.

“Мінск-навіны”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі