У Мінску супрацоўнікі ДАІ правялі спецаперацыю на Свіслачы
60-гадовую жанчыну, якая танула ў Свіслачы, выратавалі супрацоўнікі сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі. Здарэнне адбылося каля канцэртнага зала “Мінск”. Жанчына спрабавала
перайсці рэчку па лёдзе і апынулася ў вадзе. Супрацоўнік ДАІ кінуў
трос, але жанчына не змагла самастойна абвязацца ім. Пасля гэтага іншы
супрацоўнік ДАІ дапоўз па лёдзе да яе і выцягнуў на бераг.
БелаПАН
БелаПАН