У Мінску сёлета выявілі больш за 400 незаконных прадпрымальнікаў
З пачатку 2010 года падаткавікі сталіцы выявілі больш за 400 выпадкаў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Пра гэта 17 траўня на нарадзе ў Мінгарвыканкаме паведаміў супрацоўнік Міністэрства па падатках і зборах Уладзімір Лайкоў. Лайкоў: "За дапушчаныя парушэнні да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнутыя 103 парушальнікі, сума накладзеных адміністрацыйных штрафаў склала 28 мільёнаў рублёў. Арыштавана таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў на суму 237 мільёнаў рублёў, звернута ў даход дзяржавы 130 мільёнаў рублёў".
Па выяўленым падчас праверак парушэннях складзеныя 120 пратаколаў.
Па выяўленым падчас праверак парушэннях складзеныя 120 пратаколаў.