У Мінску ў кватэру журналіста прабіваецца міліцыя
У мінскую кватэру незалежнага журналіста Сяргея Кручкова, які нейкі час працаваў на спадарожнікавы тэлеканал “Белсат”, спрабуе ўвайсці міліцыя. Паводле словаў спадара Кручкова, спачатку супрацоўнікі праваахоўных органаў узялі з сабою працаўніка ЖЭСу, які нібыта збіраўся праверыць вентыляцыйныя шахты. Потым Кручкову сказалі, што яны “з праваахоўных органаў” і запатрабавалі пусціць іх для агляду кватэры, перадае Радыё Свабода.
Сяргей адмовіўся пусціць і запатрабаваў ад міліцыі ордэр з пракуратуры на ператрус ягонай кватэры. Ордэра ў міліцыянтаў не было, яны паабяцалі прыйсці пазней.
Сяргей адмовіўся пусціць і запатрабаваў ад міліцыі ордэр з пракуратуры на ператрус ягонай кватэры. Ордэра ў міліцыянтаў не было, яны паабяцалі прыйсці пазней.