У Мінску ў выніку ДТЗ загінула 80-гадовая грамадзянка Узбекістана
На “Цэнтральным” аўтавакзале Мінска адбылося ДТЗ, якое стала прычынай смерці 80-гадовай жанчыны.
Як паведамляе МУС, 22 красавіка ў 7.35 на тэрыторыі аўтавакзала па вуліцы Бабруйскай, 6 жанчыну збіла аўтобусам “МАЗ”. Пенсіянерка была грамадзянкай Узбекістана.
Пацярпелую даставілі ў лякарню, дзе яна памерла ў 11.40. Пра іншыя акалічнасці здарэння не паведамляецца.