У Мінску ўрачыста адкрылі "месца для сэлфі" з баявым танкам

У Мінску ўрачыста адкрылі "месца для сэлфі" з баявым танкам

У Мінску ўрачыста адкрылі "месца для сэлфі" з баявым танкам. Машыну Т-72 паставілі на пастамент на Партызанскім праспекце непадалёк ад Шабаноў, а месца вакол пастамента добраўпарадкавалі, піша агенцтва "Мінск-Навіны".

Гэты аб'ект з'явіўся з нагоды 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Усталяванне танка падтрымала кампанія "Гейм Стрым".

Урачыстая цырымонія адкрыцця аб'екта прайшла з удзелам прадстаўнікоў Мінгарвыканкама, Заводскага раёна Мінска, а таксама з чыноўнікамі з Мінабароны і менеджерамі "Гейм Стрым". 

Усталяваны танк назвалі "годным знакам паваші ўсім ветэранам вайны" і заявілі, што гэта не помнік, а "сімвал яднання і магутнасці беларускага народа".

 

У Мінску ўрачыста адкрылі "месца для сэлфі" з баявым танкам

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі