У Мінску ўсё яшчэ ляжыць снег з мінулай зімы (фота)

Гурбы снегу схаваліся пад слоем бруднага пяску ў невялікім лясным масіве на скрыжаванні вуліц Цімашэнка і Панамарэнка. Як піша kp.by, асноўную масу снегу сюды прывезлі ў сакавіку, пасля ўрагану Хаўер. Тады машыны рабілі па 20 рэйсаў і прывозілі па 12-18 кубаметраў снегу.



Звалка бруднага снегу ўплывае на экалогію — дрэвы, якія там стаяць, ужо скінулі лістоту. Аднак на прадпрыемстве “Рэмаўтадор Фрунзенскага раёну” праблемы тут не бачаць. Прадстаўнікі прадпрыемства запэўніваюць, што кожны раз верхні слой снегу кожны раз правяраецца на наяўнасць шкодных рэчываў. “Супакойце людзей, нашу працу адсочваюць і кантралююць — гэтая звалка нікому шкоды не прынясе”, — сказалі журналістам на прадпрыемстве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі