У Мінску высяляюць жыхароў трох арэндных кватэраў

У Маскоўскім раёне сталіцы высяляюць жыхароў трох арэндных дзяржаўных кватэраў. Прычынай сталі пазыкі, пішуць "Мінск-навіны". Наймальнікі забываліся плаціць за карыстанне жыллём і за камунальныя паслугі два і больш месяцаў.

ЖРЭА Маскоўскага раёна Мінска падало ў суд заявы аб высяленні, і суд задаволіў іх.

Дарэчы, неплацельшчыкаў сярод жыхароў арэндных кватэраў было больш. Але шмат хто з іх кінуўся плаціць, калі атрымаў паведамленне пра неабходнасць аплаты і магчымыя наступствы.

Дарэчы, насельнікаў арэндных кватэраў маюць законнае парва высяляць праз два месяцы неаплаты. Для жыхароў дзяржаўных ці сацыяльных кватэраў такія "карныя" меры пачынаюць дзейнічаць пры шасцімесячнай запазычанасці за жыллёва-камунальныя паслугі.

Лукашэнка: Атрымаў арэнднае жыллё — якія яшчэ чэргі і льготы?

Арэнднае жыллё аддалі праграмістам па рэзалюцыі Лукашэнкі

Падчас засялення арэнднае жыллё для навукоўца падаражэла ў 5 разоў

Фота — minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі